Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2014

Беларусь прапануе Свярдлоўскай вобласці паставіць аўтобусы МАЗ да ЧС па футболе-2018

14 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Свярдлоўскай вобласці паставіць аўтобусы МАЗ да чэмпіянату свету па футболе-2018. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на першым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Свярдлоўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапануем разгледзець магчымасць пастаўкі нашых аўтобусаў да важнай спартыўнай падзеі - чэмпіянату свету па футболе-2018. Прычым прапануем паставіць не толькі традыцыйную пасажырскую тэхніку, але і аўтобусы з газаматорнымі рухавікамі", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

У сваю чаргу намеснік міністра прамысловасці Беларусі Аляксандр Агароднікаў нагадаў, што аўтобусы МАЗ актыўна выкарыстоўваліся на Алімпійскіх гульнях у Сочы. "Наша тэхніка добра сябе зарэкамендавала. Мы ўпэўнены, што нашы аўтобусы з поспехам маглі б выкарыстоўвацца і ў час правядзення чэмпіянату свету па футболе-2018", - сказаў Аляксандр Агароднікаў.

Гаворачы аб супрацоўніцтве прадпрыемстваў прамысловага комплексу Беларусі і Свярдлоўскай вобласці, Аляксандр Агароднікаў падкрэсліў, што назіраецца пераход ад камерцыйных кантрактаў да арганізацыі і рэалізацыі сумесных праектаў. "Кожны бок разумее, які прадукт ён хоча вырабляць і якога партнёра хоча мець, каб выраблены прадукт быў лепшым у сваім класе", - упэўнены намеснік міністра.

У прыклад ён прывёў падпісанае пагадненне паміж ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" і ААТ "Сінара - Транспартныя Машыны" аб арганізацыі дзейнасці па прымяненні рухавікоў серыі ДМ-185 у кар'ерных самазвалах БелАЗ. "Ужо да канца 2015 года мы павінны правесці апрабацыю гэтай мадэлі рухавіка на рэальным працуючым БелАЗе. Мы павінны атрымаць прадукт, які будзе з поспехам выкарыстоўвацца двума бакамі", - канстатаваў Аляксандр Агароднікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі