Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Oct 2014

Беларусь прапануе Сібіры дапамогу ў перааснашчэнні прамысловых прадпрыемстваў

22 кастрычніка, Новасібірск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова аказаць дапамогу Сібіры ў перааснашчэнні прамысловых прадпрыемстваў. З такой прапановай выступіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў час форуму дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-Сібір", які прайшоў сёння ў Новасібірску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў першы намеснік прэм'ер-міністра, санцыі, якія Захад увёў адносна Расіі, яшчэ раз паказалі, што сёння краіны могуць разлічваць выключна на свае сілы. "Ніхто нікога не будзе мець на ўтрыманні і карміць. Свет жорсткі, і канкурэнцыя вельмі жорсткая. Таму нам трэба разам прывесці сваю прамысловасць у нармальны стан, абнавіць асноўныя фонды, праінвесціраваць вялікія сумы, - лічыць Уладзімір Сямашка. - Мы гатовы аказаць адпаведныя паслугі па меры магчымасцей".

Уладзімір Сямашка адзначыў, што Беларусі ў свой час удалося захаваць станкаінструментальную галіну. "І мы гатовы па розных схемах (у тым ліку куплі-продажу) комплексна вырашаць праблему перааснашчэння таго ці іншага прадпрыемства, у прыватнасці ў вашай федэральнай акрузе (Сібірскай. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў ён. Для гэтага, адзначыў першы віцэ-прэм'ер, бакам неабходна вызначыць, што ім патрэбна, абмеркаваць магчымасці адзін аднаго.

Форум дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-Сібір" праходзіць у час Дзён Беларусі ў Сібіры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі