Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Врс 2014

Беларусь прапануе пабудаваць у Бангладэш малочны камбінат і завод па апрацоўцы БРЖ

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе пабудаваць у Бангладэш малочны камбінат і завод па першаснай апрацоўцы буйной рагатай жывёлы (БРЖ). Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з бангладэшскай дэлегацыяй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь разглядае Бангладэш у якасці перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Паўднёвай Азіі. "Практычна вырашана пытанне аб пастаўцы вялікай партыі беларускай тэхнікі ў Бангладэш да канца бягучага года. Можна сказаць нават больш: па ўсіх сельскагаспадарчых пытаннях, па пастаўках сельскагаспадарчай тэхнікі, ведаў і тэхналогій Беларусь гатова супрацоўнічаць і аказваць усебаковую падтрымку", - працытавалі Міхаіла Мясніковіча ў прэс-службе. Ён таксама запэўніў, што беларускі бок гатовы нарасціць аб'ёмы паставак калійных угнаенняў да поўнага задавальнення патрэбнасцей Бангладэш, у тым ліку ў рамках доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактаў. У прыватнасці, Беларуская калійная кампанія (БКК) і бангладэшская карпарацыя BADC падпісалі 2 верасня кантракт на пастаўку ў Бангладэш амаль 120 тыс. т калійных угнаенняў на суму $40 млн.

Бангладэшскі бок, у сваю чаргу, паведаміў аб зацікаўленасці ў адкрыцці ў нашай краіне гандлёвай палаты. Паколькі ў Бангладэш вялікае развіццё атрымала фармацэўтычная галіна, яе кампаніі гатовы пастаўляць сваю прадукцыю на беларускі рынак.

У выніку сённяшняй сустрэчы ўдзельнікі дамовіліся прадоўжыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах і абмяняцца прапановамі па пытаннях, якія цікавяць абодва бакі. Дэлегацыю Бангладэш узначаліў старшыня праўлення Карпарацыі сельскагаспадарчага развіцця BADC Анварул Іслам Сікдэр. У яе склад увайшлі таксама прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Узаемны гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Бангладэш у 2013 годзе склаў $133 млн (экспарт - $115 млн, імпарт - $18 млн). Асноўны рост паставак паміж краінамі традыцыйна забяспечвалі калійныя ўгнаенні. З 2006 года Беларусь паставіла ў Бангладэш больш як 1,2 млн т калійных угнаенняў на суму больш як $500 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі