Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Снж 2012

Беларусь прапануе Калінінградскай вобласці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і стварэнне СП - М.Мясніковіч

5 снежня, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Калінінградскай вобласці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і стварэнне СП. Аб гэтым заявіў 4 cнежня прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паміж бакамі склаліся даўнія і ўстойлівыя сувязі, хоць апошнія гады аб'ём тавараабароту крыху зменшыўся. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што цяперашні візіт будзе садзейнічаць не толькі павелічэнню тавараабароту, але і пераходу на больш высокі ўзровень супрацоўніцтва. Беларусь зацікаўлена не толькі ў гандлі таварамі, але і ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў, якія будуць канкурыраваць на рынку. "Мы гатовы да шырокамаштабнага супрацоўніцтва, паміж намі няма закрытых тэм, і ўрад будзе садзейнічаць стварэнню камфортных умоў для рэалізацыі сумесных праектаў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У сваю чаргу Мікалай Цуканаў назваў цяперашні візіт насычаным і таксама выказаў упэўненасць у далейшым развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, тавараабарот у бліжэйшы час павінен павялічыцца ў 2 разы.

"Калінінградская вобласць разлічвае на падтрымку Беларусі ў мадэрнізацыі эканомікі", - дадаў Мікалай Цуканаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі