Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Dec 2014

Беларусь прапанавала Сербіі поўную лібералізацыю аўтаперавозак

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы лібералізацыі аўтамабільных перавозак абмеркавалі прадстаўнікі транспартных ведамстваў Беларусі і Сербіі на перагаворах у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Беларускі бок прапанаваў закласці бездазвольны прынцып ажыццяўлення ўсіх аўтаперавозак грузаў, гэта значыць іх поўную лібералізацыю ў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Сербіі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў. Сербская дэлегацыя, у сваю чаргу, адзначыла негатоўнасць на цяперашнім этапе да поўнай лібералізацыі і выказала гатоўнасць разглядаць пытанне лібералізацыі толькі двухбаковых і транзітных перавозак. У выніку бакі дамовіліся дадаткова абмеркаваць гэта пытанне для прыняцця прымальнага і ўзаемавыгаднага рашэння.

Таксама дэлегацыі ўзгаднілі канчатковую квоту дазволаў для міжнародных перавозак грузаў на 2014 год і папярэднюю квоту на 2015 год на ўзроўні бягучага года.

Удзельнікі перагавораў выказалі гатоўнасць прыняць усе неабходныя меры для павелічэння аб'ёму перавозак пасажыраў паміж дзвюма краінамі. Акрамя таго, бакі дамовіліся абмяняцца аднаразовымі дазволамі для выканання пасажырскіх перавозак у нерэгулярных зносінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі