13 студзеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь прадставіць у 2014 годзе на міжнародных выстаўках за мяжой 7 нацыянальных экспазіцый. План нацыянальных выставак (экспазіцый) за мяжой на бягучы год зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1186 ад 31 снежня 2013 года, якая афіцыйна апублікаванана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У студзені нацыянальная экспазіцыя будзе прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы "Зялёны тыдзень" у Берліне. Традыцыйна Беларусь прымае ўдзел і ў Гановерскім прамысловым кірмашы, які адбудзецца ў Германіі ў красавіку.
Рэспубліка будзе прадстаўлена і на такіх форумах, як міжнародная сельскагаспадарчая выстаўка ў Сербіі (май), Харбінскі міжнародны гандлёва-эканамічны кірмаш (Кітай, чэрвень), міжнародная прамысловая выстаўка "ІНАПРАМ" (Екацярынбург, ліпень). На міжнародным Ізмірскім кірмашы "Izmir International Fair 2014" у Турцыі беларускія прадпрыемствы прадставяць сваю прадуцыю ў жніўні-верасні. Завершыцца год удзелам айчынных арганізацый у міжнародным гандлёвым кірмашы "В'етнам Экспа 2014" у горадзе Хашымін у снежні 2014 года.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|