Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2011

Беларусь прадаўжае перагаворы з Ашчадным банкам Расіі аб крэдыце ў памеры $1 млрд. пад заклад акцый "Нафтана"

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прадаўжае перагаворы з Ашчадным банкам Расіі аб выдзяленні крэдыту ў памеры $1 млрд. пад гарантыі ўрада і пад заклад 51 працэнта акцый ААТ "Нафтан". Аб гэтым заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Сяргей Румас, растлумачыўшы, што раней урад Беларусі не згадзіўся на атрыманне гэтага крэдыту на ўмовах закладу акцый аднаго з найбольш паспяховых беларускіх прадпрыемстваў - ААТ "Беларуськалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы доўга структуравалі гэту здзелку, гэта было звязана з тым, што Беларусь не хацела закладваць акцыі "Беларуськалія". Тры тыдні таму мы дасягнулі пагаднення з Ашчадным банкам, што крэдыт будзе прадастаўлены без афармлення закладу акцый "Беларуськалія", пад урадавую гарантыю і заклад акцый іншага нашага прадпрыемства", - сказаў Сяргей Румас, растлумачыўшы, што размова ідзе аб "Нафтане".

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, сёння Ашчадны банк пацвярджае ўсе ўмовы крэдытавання. Складанасць у тым, што гэты крэдыт прадугледжваў сіндыкат, а яго ранейшыя ўдзельнікі з-за сітуацыі на еўрапейскіх рынках цяпер не пацвярджаюць свой удзел. Ашчадны банк працуе над пошукам іншых удзельнікаў сіндыката. "Мы можам атрымаць крэдыт ад Ашчаднага банка на адзін год, дзе крэдытадаўцам выступіць адзін Ашчадны банк, і мы таксама ўзгаднілі ўмовы гэтага крэдыту", - сказаў Сяргей Румас.

Разам з тым, паводле яго слоў, гэты крэдыт раней разглядаўся Беларуссю як нейкая падушка бяспекі пры рэалізацыі мерапрыемстваў па выхаду на адзіны курс. "Хачу сказаць, што сёння вострай патрэбнасці ў гэтай падушцы няма. Таму мы, магчыма, будзем структураваць стандартную здзелку перадэкспартнага фінансавання, можа з Ашчадным банкам, можа з іншым банкам, хто прапануе лепшыя ўмовы", - адзначыў Сяргей Румас. Паводле яго слоў, у кастрычніку прадугледжаны доўгатэрміновыя кантракты "Беларуськалія", якія будуць з'яўляцца ўмовай для фінансавання гэтай здзелкі. "Таму не стаіць задача ўзяць гэтыя грошы, проста пакласці іх у золатавалютныя рэзервы і абслугоўваць. Гэта рыначны крэдыт, і працэнты па ім трэба плаціць. Разам з тым, калі гэта будуць прымальныя ўмовы, то ўрад скарыстаецца дапамогай "Беларуськалія", каб атрымаць грошы", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі