Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2013

Беларусь плануе прэзентаваць у Барселоне магчымасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Іспаніяй

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтву Павел Латушка 12 верасня ў Барселоне правёў шэраг сустрэч ва ўрадзе рэгіёна Каталонія. На сустрэчах разгледжаны перспектыўныя напрамкі эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння з гэтым рэгіёнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы з сакратаром па замежных справах і справах ЕС урада Каталоніі Ражэ Альбіньяна дасягнута дамоўленасць аб узаемным садзейнічанні развіццю супрацоўніцтва ў сферы гандлю, прыцягнення інвестыцый, культуры і турызму.

З кіраўніцтвам Агенцтва па развіццю прадпрымальніцтва ўрада Каталоніі і Каталонскай федэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў былі абмеркаваны пытанні правядзення ў Барселоне прэзентацыі магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Іспаніяй.

Адбылася таксама сустрэча Паўла Латушкі з Ганаровым консулам Беларусі ў Барселоне Мануэлем Мэнда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі