Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Стд 2014

Беларусь плануе правесці прэзентацыю эканамічнага патэнцыялу ў Мадрыдзе і Барселоне

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў красавіку правесці ў Мадрыдзе і Барселоне прэзентацыю свайго эканамічнага патэнцыялу. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Парыжы, гэтыя пытанні разглядаліся ў час сустрэч пасла Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтву Паўла Латушкі, якія адбыліся 15 студзеня ў МЗС і Міністэрстве эканомікі і канкурэнтаздольнасці Іспаніі.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі і канкурэнтаздольнасці Іспаніі адбылося абмеркаванне дэталей правядзення прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Бакі дамовіліся садзейнічаць развіццю кантактаў паміж міністэрствамі эканомікі Беларусі і Іспаніі, арганізацыі ўзаемных візітаў дзелавых колаў. Быў абмеркаваны працэс уваходжання Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Мінэканомікі Іспаніі гатова падтрымаць Беларусь у гэтым пытанні.

На перагаворах з намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях знешняй палітыкі, шматбаковай дыпламатыі і бяспекі МЗС Іспаніі Хасэ Лавінья адбылося абмеркаванне дэталей запланаваных у сакавіку кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, а таксама візіту дэлегацыі міністэрстваў эканомікі і фінансаў Беларусі ў Мадрыд.

Бакі абмяняліся думкамі аб магчымых напрамках развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы. Прайшло абмеркаванне развіцця адносін Беларусі з ЕС, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі і Іспаніі ў рамках ААН.

На сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях двухбаковых эканамічных адносін МЗС Іспаніі Хаўерам Сангра была адзначана важнасць актывізацыі двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, якія цяпер не адпавядаюць патэнцыялу Беларусі і Іспаніі. У сувязі з гэтым былі абмеркаваны канкрэтныя крокі ў гэтай сферы, у прыватнасці, арганізацыя прэзентацыі ў гарадах Мадрыд і Барселона беларускага эканамічнага патэнцыялу. На разгляд іспанскаму боку ўнесена прапанова аб стварэнні двухбаковых інструментаў, накіраваных на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі