Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2014

Беларусь плануе павялічыць пастаўкі лекавых сродкаў у Туркменістан

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе павялічыць пастаўкі лекавых сродкаў у Туркменістан. Аб гэтым паведаміў сёння міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне дэпутата Мікалая Іванчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сустракаліся з міністрам аховы здароўя Туркменістана. Мы абмяркоўвалі паскарэнне доступу нашых лекавых сродкаў на іх тэрыторыю і магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў на іх тэрыторыі, а таксама гаварылі аб павелічэнні паставак нашых лекавых сродкаў", - сказаў міністр.

Васіль Жарко дадаў, што з туркменскім бокам дасягнуты дамоўленасці аб абмене дэлегацыямі, каб якраз павялічыць аб'ём паставак і адкрыць СП.

Акрамя таго, міністр паведаміў, што вельмі вялікая колькасць студэнтаў з Туркменістана навучаюцца ў беларускіх медыцынскіх ВНУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі