30 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Вялікую партыю БелАЗаў плануецца паставіць у Таджыкістан. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзада. Сустрэча прайшла ў рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое адбудзецца сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У бліжэйшы час у Таджыкістане пачнецца будаўніцтва цэлага комплексу гідраэлектрастанцый. У сувязі з гэтым абмяркоўваецца пытанне пастаўкі беларускай тэхнікі ў гэту краіну. "Там будуць даволі вялікія пастаўкі БелАЗаў для выканання гэтых работ", - удакладніў Міхаіл Мясніковіч.
Таксама сёння бакі абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі. "Мы разглядаем пытанні сумеснай прамысловай кааперацыі па сельскагаспадарчай тэхніцы. Прычым размова ідзе аб гандлі не толькі на рынку Таджыкістана, але і трэціх краін", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Міхаіл Мясніковіч і Кахір Расулзада разгледзелі і шэраг іншых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. У цэлым адзначана дадатная дынаміка ў развіцці двухбаковых адносін, нягледзячы на некаторае зніжэнне ўзаемнага тавараабароту.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|