Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Снж 2014

Беларусь плануе нарошчваць пастаўкі прадукцыі на рынак Ірана

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбыўся рабочы візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Ісламскую Рэспубліку Іран. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час рабочага візіту Уладзімір Макей сустрэўся з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Эсхакам Джахангіры, міністрам замежных спраў Махамадам Джавадам Зарыфам, міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Махамадам Рэза Нематзадэ. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-іранскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Пацверджана гатоўнасць да прадаўжэння канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.

Уладзімір Макей правёў перагаворы з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Ірана, наведаў два цэнтры сэрвіснага абслугоўвання беларускай аўтамабільнай тэхнікі.

У час перагавораў пацверджана гатоўнасць да далейшага развіцця гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, нарошчвання паставак беларускай прадукцыі на рынак Ірана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі