Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Nov 2013

Беларусь плануе нарасціць пастаўкі прамысловай прадукцыі ў Азербайджан

 21 лістапада, Баку /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь плануе нарасціць пастаўкі прамысловай прадукцыі ў Азербайджан. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння ў Баку на сустрэчы міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрыя Кацярыніча з міністрам эканомікі і прамысловасці Азербайджана Шахінам Мустафаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абодва міністры адзначылі наяўнасць вялікага патэнцыялу і агульных інтарэсаў для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі і паставак тэхнікі.

Паводле слоў Дзмітрыя Кацярыніча, у бягучым годзе значна павялічыліся аб'ёмы продажаў у Азербайджан. Гэта, перш за ўсё, датычыцца паставак аўтамабільнай тэхнікі і трактароў. У бліжэйшы час пашырыць сваю прысутнасць на рынку Азербайджана і тэхніка прадпрыемства "Амкадор". "Я ацэньваю перспектывы на наступны год станоўча. Дастаткова сказаць, што ўжо сёння мы падпішам кантракт на пастаўку 300 машынакамлектаў толькі на першы квартал 2014 года па МАЗу і на пастаўку каля 220 машынакамплектаў трактароў у першым паўгоддзі наступнага года. Мы таксама дамовіліся аб тым, што пачнём вытворчасць і пастаўку як машынакамплектаў, так і гатовай тэхнікі "Амкадора", - расказаў Дзімітрый Кацярыніч журналістам.

Паводле яго слоў, у 2014 годзе пастаўкі ў Азербайджан прадукцыі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў павялічацца прыкладна напалавіну. Добрыя перспектывы ёсць і ў плане арганізацыі зборкі ў Азербайджане беларускіх аўтобусаў. Першыя два экзэмпляры, сабраныя на Гянджынскім аўтамабільным заводзе, напярэдадні прадэманстравалі прэзідэнтам дзвюх краін.

Перспектыўнымі бачыцца праект па арганізацыі на базе Сумгаіцкага тэхнапарку вытворчасці камплектуючых для тэхнікі МАЗ. "Мы разлічваем не толькі вырабляць камплектуючыя дэталі для прадпрыемства, якое выпускае тут нашу тэхніку, але і пастаўляць іх у Беларусь", - адзначыў Дзмітрый Кацярыніч.

Як паведамлялася, у Азербайджане цяпер ажыццяўляецца зборка беларускіх трактароў, грузавых аўтамабіляў, аўтакранаў, камунальнай тэхнікі, аптычнага абсталявання і свяцільняў, ліфтаў. Лідар у сферы вытворчай кааперацыі - Гянджынскі аўтазавод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі