Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2011

Беларусь плануе ў 2012 годзе выйсці на штогадовы аб'ём здабычы нафты ў Венесуэле ў 1,5 млн.т

23 лістапада, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2012 годзе выйсці на штогадовы аб'ём здабычы нафты ў Венесуэле 1,5 млн.т, заявіў сёння, выступаючы на форуме "Венесуэла - Беларусь: дасягненні і перспектывы двухбаковых адносін", першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер нагадаў аб тым, што Беларусь і Венесуэла стварылі сумеснае нафтаздабыўное прадпрыемства "ПетралераБелаВенесалана". У 2010 годзе яно здабыло 741 тыс.т нафты. У гэтым годзе гэты аб'ём дасягнуў 950 тыс.т. Чакаецца, што па выніках года гэта лічба вырасце да 1,1 млн.т. "Мы плануем, што ў наступным годзе мы выйдзем на штогадовы ўзровень здабычы нафты 1,5 млн.т", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Аналізуючы важнасць гэтага форуму для двухбаковых адносін, першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што Беларусь з асаблівай сімпатыяй ставіцца да дружалюбнага народа Венесуэлы, сочыць за паступальным ростам краіны. "Мы радуемся поспехам Венесуэлы на шляху пабудовы моцнай незалежнай дзяржавы, забеспячэння сацыяльнай роўнасці, павышэння ўзроўню дабрабыту людзей", - заявіў ён.

У будучым краіны плануюць умацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Вялікая адлегласць ніколі не была і не стане для гэтага перашкодай, падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Для пашырэння супрацоўніцтва і вывядзення беларуска-венесуэльскіх адносін на якасна новы ўзровень ужо зроблена даволі шмат. Калі ў 2000 годзе тавараабарот паміж краінамі складаў усяго $1,9 млн., то ў 2010 годзе дасягнуў $1,5 млрд. Доля Венесуэлы ў агульным аб'ёме гандлю Беларусі ў мінулым годзе склала 2,5 працэнта. Венесуэла стала галоўным партнёрам Беларусі ў Амерыцы. У студзені-верасні гэтага года тавараабарот паміж Беларуссю і Венесуэлай вырас на 15,6 працэнта і перасягнуў $1 млрд.

З улікам паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь сальда знешняга гандлю для нашай краіны складваецца пакуль адмоўнае, адзначыў Уладзімір Сямашка. Беларускі бок будзе імкнуцца да таго, каб збалансаваць гэты паказчык за кошт нарошчвання экспарту ў Венесуэлу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі