Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліс 2012

Беларусь пераарыентуе перавалку вялікіх аб'ёмаў грузаў з партоў краін Балтыі на парты Ленінградскай вобласці

9 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь пераарыентуе перавалку вялікіх аб'ёмаў грузаў з партоў краін Балтыі на парты Ленінградскай вобласці. Аб гэтым сёння на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэту тэму на апошняй сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Мы прынялі прынцыповае рашэнне аб пераарыентацыі вялікіх аб'ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаенняў, з партоў балтыйскіх дзяржаў на вашы парты. Нам трэба вельмі сур'ёзна прапрацаваць гэту тэматыку. Прэзідэнт Расіі адназначна падтрымаў гэту ініцыятыву. Нам трэба дамовіцца з чыгуначнікамі Беларусі і Расіі і хутчэй рэалізаваць гэтыя дамоўленасці", - сказаў беларускі лідар.

"Лічу, што калі нават вы дзесьці пойдзеце на ўступкі беларусам, то ў аб'ёмах вы значна выйграеце, таму што гэта не адзін дзясятак мільёнаў тон грузаў, якія мы перавальваем у партах балтыйскіх дзяржаў. Мы з Прэзідэнтам дамовіліся аб тым, што мы будзем рэалізоўваць гэту праграму", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні транзітных шляхоў паміж Усходам і Захадам, а Ленінградская вобласць мае магутны транспартна-лагістычны патэнцыял у выглядзе чатырох марскіх партоў. "Гэта для нас цікава з пункту гледжання рэалізацыі сумесных транзітных праектаў, у тым ліку ўзаемнай перавалкі тавараў у трэція краіны марскім і сухапутным шляхам", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу губернатар Ленінградскай вобласці адзначыў, што неабходна дамовіцца аб справядлівых тарыфах. "Калі нам удасца зрабіць справядлівыя тарыфы або, як мы гаварылі з урадам Беларусі, каб тарыфы былі хаця б у нуль у параўнанні з краінамі Балтыі", - сказаў ён. "Эканомікі Ленінградскай вобласці, Расіі, Беларусі ад гэтага толькі выйгралі б. Мы сёння гатовы праз нашы партовыя збудаванні перавальваць і тэхніку, і мінеральныя ўгнаенні, і нафтапрадукты, і шмат іншага. Мы павінны максімум прыкласці намаганняў для таго, каб былі справядлівыя тарыфы", - рэзюмаваў Аляксандр Драздзенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі