У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Чэр 2014

Беларусь павялічыць пастаўкі прадуктаў харчавання ў Маскву

6 чэрвеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшыя гады павялічыць пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Маскву, прырост можа скласці каля 15 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наменклатура і аб'ёмы паставак харчовых тавараў у 2015 годзе падпісаны сёння ў Мінску кіраўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Дэпартамента гандлю і паслуг Масквы.

Паводле слоў Леаніда Зайца, гаварыць аб нарошчванні аб'ёмаў паставак даюць магчымасць аптымістычныя вынікі 2013 года: айчынныя сельгасвытворцы паставілі ў Маскву прадукцыі на $657 млн. "І мы лічым, што ў нас яшчэ ёсць каласальныя рэзервы", - падкрэсліў міністр.

Значную частку прадуктаў харчавання Расійская Федэрацыя і ў прыватнасці яе сталіца імпартуюць з Канады, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі. Замест гэтай прадукцыі Беларусь гатова прапанаваць сваю, якую, як адзначыў кіраўнік Дэпартамента гандлю і паслуг Масквы Аляксей Немярук, масквічы вельмі любяць, і якасць якой іх заўсёды задавальняе.

У адпаведнасці з падпісаным дакументам, якім устанаўліваюцца мінімальныя аб'ёмы паставак, беларускім вытворцам прапануецца экспартаваць у Маскву ў наступным годзе не менш як 43,7 тыс.т мяса (32 тыс.т з якой ялавічына, 2,9 тыс.т - свініна і 8,8 тыс.т - мяса птушкі), 30 тыс.т сыроў, 25 тыс.т сухога абястлушчанага малака і 7,7 тыс.т сухога неразведзенага малака. Зацверджаны аб'ёмы паставак курыных яек (100 млн штук), бульбы і агародніны (40 тыс.т). Масква і Беларусь дамовіліся і аб аб'ёмах паставак мясных і малочных кансерваў, масла, тварагу.

Першы такі дакумент аб пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання, паводле слоў Леаніда Зайца, быў падпісаны бакамі яшчэ ў 1996 годзе. У далейшым ён неаднаразова абнаўляўся з улікам актуалізацыі неабходных аб'ёмаў.

Тэма ўзаемных паставак прадуктаў харчавання ў буйныя гарады Беларусі і Расіі абмяркоўвалася напярэдадні ў рамках першага Форуму рэгіёнаў дзвюх краін, які праходзіць 5-6 чэрвеня ў Мінску. На думку экспертаў, гэта можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў міжрэгіянальнага двухбаковага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, як адзначыў сёння ў размове з журналістамі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання, бакі абмяркоўваюць і неабходнасць стварэння ўжо ў бліжэйшы час сумесных прадпрыемстваў, каб забяспечваць канчатковым прадуктам не толькі Саюзную дзяржаву, але і выходзіць на рынкі трэціх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс