Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Май 2013

Беларусь павялічыла экспарт тавараў у Кітай за студзень-сакавік у 3 разы да $255,5 млн.

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павялічыла экспарт тавараў у Кітай амаль у тры разы за студзень-сакавік 2013 года ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года, што склала $255,5 млн. Гэтыя даныя мытнай статыстыкі прадстаўлены на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Імпарт з Кітая ў Беларусь за першы квартал 2013 года ўзрос на 39 працэнтаў і склаў $612,7 млн.

Таксама адзначаны высокія тэмпы росту беларускага экспарту ў Вялікабрытанію: 311 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года, што склала $221,5 млн. Імпарт з гэтай краіны ўзрос на 9,3 працэнта і склаў $59,3 млн.

Дадатная дынаміка беларускага экспарту адзначана ў гандлі з Італіяй, туды пастаўлена прадукцыі на $286,5 млн. (рост на 34,8 працэнта), імпартавана тавараў на $205,4 млн. (рост на 0,3 працэнта).

Экспарт у Малдову павялічыўся на 7,1 працэнта да $71,6 млн., у Азербайджан - на 5,8 працэнта да $46,6 млн., Туркменістан - на 0,7 працэнта да $47,7 млн.

Паводле даных ДМК, тавараабарот з Расійскай Федэрацыяй у параўнанні са студзенем-сакавіком 2012 года зменшыўся на 13,6 працэнта і склаў $9,6 млрд., сальда знешняга гандлю склалася адмоўнае ў памеры $1,9 млрд. Пры гэтым экспарт узрос на 6 працэнтаў да $3,8 млрд., імпарт зменшыўся на 23 працэнты да $5,7 млрд.

Тавараабарот з Украінай зменшыўся на 3,9 працэнта і склаў $1,5 млрд., сальда знешняга гандлю склалася дадатнае - $468,8 млн. Экспарт знізіўся на 13,9 працэнта да $971,8 млн., імпарт павялічыўся на 23,8 працэнта да $503 млн.

Тавараабарот з Казахстанам у параўнанні са студзенем-сакавіком 2012 года зменшыўся на 19,6 працэнта, або на $42,3 млн., і склаў $173,4 млн. Сальда знешняга гандлю склалася дадатнае велічынёй $134,7 млн. Экспарт знізіўся на 16,1 працэнта да $154,1 млн., імпарт зменшыўся на 39,5 працэнта да $19,3 млн.

Паводле даных мытнай статыстыкі, тавараабарот з краінамі ЕС у параўнанні са студзенем-сакавіком 2012 года зменшыўся на 25,8 працэнта і склаў $5,7 млрд. (28,7 працэнта агульнага тавараабароту Беларусі). Экспарт зменшыўся на 41,9 працэнта і склаў $3,4 млрд., імпарт павялічыўся на 25,6 працэнта і склаў $2,3 млрд. Дадатнае сальда склала $1,1 млрд.

З краінамі, якія ўваходзяць у СГА, тавараабаварот у першым квартале 2013 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2012 года зменшыўся на 14,9 працэнта і склаў $19,1 млрд. Гэта складае 96,9 працэнта агульнага тавараабароту Беларусі. Экспарт у гэтыя краіны зменшыўся на 20 працэнтаў і склаў $9,2 млрд., імпарт зменшыўся на 9,5 працэнта і склаў $10 млрд. Адмоўнае сальда дасягнула $808,3 млн.

У цэлым знешнегандлёвы абарот Беларусі таварамі ў студзені-сакавіку 2013 года склаў $19,7 млрд., што на 14,5 працэнта менш, чым у студзені-сакавіку 2012 года. Экспарт Беларусі склаў $9,6 млрд. і знізіўся ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года на 19,9 працэнта. Імпарт Беларусі ў гэтым перыядзе знізіўся на 8,8 працэнта і склаў $10,2 млрд.

Асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі сярод краін па-за СНД - Нідэрланды, Германія, Кітай, Польшча, Італія, Літва, Злучанае Каралеўства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі