Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2014

Беларусь па выніках 2014 года разлічвае дасягнуць максімальнага ў гісторыі ўзроўню ВУП

1 ліпеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь па выніках 2014 года разлічвае дасягнуць максімальнага за ўсю гісторыю значэння ВУП - $72 млрд, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на цырымоніі ўзнагароджвання заслужаных людзей краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА

"За пяць месяцаў бягучага года ВУП краіны склаў $27 млрд, а па выніках года дасягне максімальнага значэння ў гісторыі - $72 млрд. Гэта больш за $150 млрд па парытэце пакупной здольнасці", - сказаў кіраўнік урада. У тым, што Беларусь выйшла на гэтыя рубяжы, вялікая заслуга і тых, каму сёння прэм'ер-міністр па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.

"Аднак важна не толькі дасягнуць высокага ўзроўню, але і пастаянна ісці наперад", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Гэта немагчыма без навукі і інавацый, новых тэхналогій і ноу-хау. Таму ўрад актыўна стымулюе мадэрнізацыю і інавацыйнае развіццё. Без гэтага эканоміка краіны не толькі не зможа развівацца, але і страціць тое, што мае, падкрэсліў прэм'ер. "Гэта як язда на веласіпедзе: каб быць канкурэнтаздольным, трэба пастаянна круціць педалі, ехаць не спыняючыся, - сказаў ён. - Інвестыцыі ў новыя тэхналогіі, абсталяванне, заводы - сутнасць нашай эканамічнай палітыкі".

У бягучай пяцігодцы Беларусь уклала ў асноўны капітал больш як $65 млрд. Гэта гадавы ВУП краіны. "Інакш кажучы, адзін з трох ВУП, створаных у бягучай пяцігодцы, мы не патрацілі на канчатковае спажыванне, а накіравалі на развіццё. І гэтыя сродкі павінны даць аддачу", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён назваў шэраг важных задач, якія вырашаюцца або яшчэ трэба будзе вырашыць ураду. У прыватнасці, у бліжэйшы час плануецца знізіць кошт крэдытных рэсурсаў, што дасць магчымасць вярнуць працэнтныя стаўкі на рынку да нармальных значэнняў. Для гэтага ўжо створаны галоўныя ўмовы: у бюджэт і золатавалютныя рэзервы залічана $2 млрд валютных рэсурсаў; пяць месяцаў запар забяспечваецца дадатнае сальда паступленняў і плацяжоў па экспарце-імпарце тавараў і паслуг. Таксама забяспечваецца дадатнае сальда знешняга гандлю.

Такім чынам, падкрэсліў кіраўнік урада, стабільнасць у эканоміцы і на валютным рынку будзе забяспечана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі