Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2014

Беларусь ініцыіруе будаўніцтва завода па перапрацоўцы старых батарэек

6 кастрычніка, Мінск /Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА/. Беларусь ініцыіруе будаўніцтва завода па перапрацоўцы старых батарэек. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко напярэдадні пасяджэння Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час пасяджэння Беларусь мае намер узняць пытанне перапрацоўкі адпрацаваных элементаў сілкавання (батарэек і акумулятараў), - сказаў Уладзімір Цалко. - Будзем, у прыватнасці, ініцыіраваць разгляд прапановы аб будаўніцтве завода па перапрацоўцы старых батарэек на тэрыторыі Беларусі або, можа, Расіі".

Паводле слоў міністра, перапрацоўка батарэек, якія выпрацавалі свой рэсурс, - вельмі актуальнае пытанне для Беларусі, дзе сабраліся тоны такіх адходаў, а пытанне іх перапрацоўкі, абясшкоджвання і выкарыстання застаецца нявырашаным.

Пасяджэнне Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў - удзельніц СНД, створанага ў маі 2013 года, праходзіць сёння ўпершыню. Удзельнікі сустрэчы плануюць прааналізаваць выкананне міжурадавых пагадненняў СНД па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя, разгледзець праблемы і перспектывы далейшага супрацоўніцтва, абмеркаваць план работы савета на 2015-2016 гады. Акрамя таго, плануецца абмеркаванне ўзаемадзеяння з Міжнароднай акадэміяй навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці. Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі прыродаахоўных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана, а таксама Выканаўчага камітэта СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі