Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2014

Беларусь не спыняла супрацоўніцтва з Украінай

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь не спыняла супрацоўніцтва з Украінай, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі па папярэдніх выніках першага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва Украіне ёсць палітыкі, якія ўзяліся вырашаць праблемы ўкраінскага народа. Мы ні ў якім выпадку ім не перашкаджаем. Больш таго, мы не перарывалі ніякія сувязі з Украінай, перш за ўсё эканамічныя. Мы заўсёды ішлі насустрач пажаданням украінскага бізнесу і да гэтага часу гэта робім, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - І прэм'ер-міністру даўно даручана кантраляваць гэты працэс. Ён ведае, што рабіць, і ніводны бізнесмен, ніводны прадпрымальнік, ніводны кіраўнік, які займаецца знешняй эканомікай, не скажа, што Беларусь займала нейкую непрыстойную пазіцыю адносна Украіны".

"Мы пастаўлялі і пастаўляем туды энергарэсурсы, столькі, колькі трэба для Украіны, прадукты харчавання, іншыя рэчы. Словам, мы адкрытыя для таго, каб падтрымліваць украінскі народ у гэту цяжкую хвіліну, у тым ліку па гуманітарным складальніку", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі