Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Aug 2013

Беларусь на выстаўцы ў Манголіі прадставіць больш як 120 навукова-тэхнічных распрацовак

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіць на нацыянальнай выстаўцы ў Манголіі больш як 120 навукова-тэхнічных распрацовак. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў памочнік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Юрый Лукашэвіч.

"Распрацоўкі будуць экспанавацца ў выглядзе натуральных узораў, планшэтаў, мультымедыйных прэзентацый, рэкламных матэрыялаў", - сказаў Юрый Лукашэвіч.

Асноўнымі напрамкамі экспазіцыі сталі машынабудаванне і металургія, новыя тэхналогіі (у тым ліку лазерныя і нанатэхналогіі) і матэрыялы, прамысловае абсталяванне і інструмент, будаўніцтва і энергетыка, праграмнае забеспячэнне, ахова здароўя, сельская гаспадарка, угнаенні, утылізацыя арганічных адходаў, навука і адукацыя.

У рамках нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Манголіі адбудуцца таксама беларуска-мангольскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа.

Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Манголіі пройдзе з 5 па 8 верасня 2013 года ва Улан-Батары. Беларускія вучоныя прадставяць больш за 120 навукова-тэхнічных распрацовак, у тым ліку ад Мінадукацыі - 96, ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - 26. Агульная колькасць удзельнікаў калектыўнага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі складзе 17 арганізацый, у тым ліку 12 устаноў Міністэрства адукацыі і 5 навуковых і навукова-вытворчых інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі