Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2014

Беларусь можа нарасціць пастаўкі трактароў на амерыканскі рынак - віцэ-прэзідэнт кампаніі MTZ Equipment Ltd.

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа нарасціць пастаўкі трактароў на амерыканскі рынак. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў Ар'е Прылік, віцэ-прэзідэнт кампаніі MTZ Equipment Ltd., якая з'яўляецца эксклюзіўным дыстрыб'ютарам беларускіх трактароў МТЗ у ЗША і Канадзе.

"У часы СССР на паўночнаамерыканскім рынку прадавалася амаль 4 тыс. беларускіх трактароў у год. Мы верым, што зможам вярнуцца на гэты рынак. У гэтым годзе мы прададзім каля 100 трактароў і будзем паступова нарошчваць аб'ёмы", - сказаў прадстаўнік кампаніі.

Паводле слоў Ар'е Прыліка, беларускія трактары больш надзейныя і простыя ў эксплуатацыі, а іх рамонтапрыдатнасць лепшая. "Мы лічым, што на рынку ёсць вялікі патэнцыял. Частцы фермераў "прамылі мазгі", і яны глядзяць толькі на зялёны колер (традыцыйны колер, у які афарбоўваецца тэхніка вядомага амерыканскага вытворцы. - Заўвага БЕЛТА). Але, з іншага боку, вялікай частцы фермераў патрабуецца простая тэхніка, якую ў выпадку чаго яны змогуць адрамантаваць нават самі", - адзначыў субяседнік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі