Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2012

Беларусь максімальна скарыстаецца перавагамі АЭП для развіцця транспартна-лагістычнай сістэмы

23 лютага, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларусь плануе максімальна скарыстацца перавагамі АЭП для развіцця транспартна-лагістычнай сістэмы. Аб гэтым заявіў у час нядаўняй прамой тэлефоннай лініі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый кіраўнік міністэрства Іван Шчэрба, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

"Як міністр транспарту і камунікацый бачу вялікую перспектыву ў скаардынаваным развіцці транспартна-лагістычнага патэнцыялу Адзінай эканамічнай прасторы і Беларусі, у прыватнасці, як дзяржавы, якая з'яўляецца, па сутнасці, заходнімі варотамі АЭП", - заявіў Іван Шчэрба. Паводле яго слоў, будуць створаны дадатковыя ўмовы для фарміравання прынцыпова новых і прагрэсіўных схем дастаўкі грузаў з выкарыстаннем пераваг розных відаў транспарту і тыпаў рухомага саставу.

Грузы з Заходняй Еўропы плануецца давозіць аўтамабілямі высокіх экалагічных параметраў або чыгункай і паветраным транспартам у Беларусь. "А далей мы адкрыем магчымасць казахам, расіянам і беларусам дастаўляць іх па ўсёй мытнай прасторы транспартнымі сродкамі, вырабленымі на тэрыторыі АЭП, у асноўным гэта тэхніка вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода, - сказаў міністр. - Гэта вельмі зручна, паколькі на тэрыторыі былога СССР захавана і актыўна ўдасканальваецца сэрвісная сетка па тэхнічнаму абслугоўванню беларускіх грузавікоў. Такім чынам, Беларусь можа ператварыцца ў своеасаблівы "сухі порт" і зарабляць на гэтым немалыя грошы ў валюце".

"Калі ў Беларусі пачнуць працаваць магутныя транспартна-лагістычныя цэнтры, а яны пачынаюць ужо з'яўляцца, то, думаю, да нас паедуць перавозчыкі практычна з усіх еўрапейскіх краін, - лічыць Іван Шчэрба. - Таму мы з аптымізмам глядзім у будучыню і плануем ужо ў 2012 годзе павялічыць экспарт паслуг, звязаных з работай аўтамабільнага транспарту, і транспартна-лагістычных паслуг больш як на 18 працэнтаў да ўзроўню мінулага года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі