Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2014

Беларусь мае намер прыняць удзел у тэндарах на пастаўку ў Маскву пасажырскага транспарту і камунальнай тэхнікі

16 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь мае намер прыняць удзел у тэндарах на пастаўку ў Маскву пасажырскага транспарту і камунальнай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, каменціруючы вынікі праведзенага сёння ў Маскве пасяджэння рабочай групы па каардынацыі ўзаемадзеяння Беларусі і Масквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Ладуцька растлумачыў, што апошнія 2-3 гады ўрад Масквы не праводзіў вялікіх закупак пасажырскай і камунальнай тэхнікі. "Разлічваем, што ў 2015 годзе ўрад Масквы аб'явіць тэндары на пастаўку аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і камунальнай тэхнікі, - расказаў старшыня Мінгарвыканкама. - Беларуская тэхніка поўнасцю адпавядае строгім умовам маскоўскіх тэндараў".

Міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей Сяргей Чаромін падкрэсліў, што Масква прадаўжае заставацца адным з самых ёмістых еўрапейскіх рынкаў. Штогод па выніках тэндараў, праводзімых у рамках маскоўскага гарадскога заказу, закупляецца прадукцыі на суму амаль $20 млрд. "Радуе, што значную частку паставак па маскоўскім дзяржзаказе ажыццяўляюць беларускія прадпрыемствы", - сказаў Сяргей Чаромін.

У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне транспарту, метрабудавання, навукі, прамысловасці, прадпрымальніцтва, паставак прадуктаў харчавання, жыллёва-камунальнай сферы, а таксама правядзення кірмашоў тавараў вытворцаў Беларусі ў Маскве. Узнімаліся вострыя пытанні аб прыцягненні замежных інвестыцый у сувязі са змяненнем міжнароднай сітуацыі.

Бакі дамовіліся падрыхтаваць новую праграму супрацоўніцтва Беларусі і Масквы, якая будзе разлічана на 2015-2018 гады, і прыняць яе на наступным пасяджэнні рабочай групы ў сакавіку будучага года ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі