Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Лют 2014

Беларусь мае намер больш актыўна выкарыстоўваць прыбалтыйскі напрамак для перавалкі грузаў

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер больш актыўна выкарыстоўваць прыбалтыйскі напрамак для перавалкі грузаў. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей па выніках сустрэчы 27 лютага ў Рызе з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічсам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Прайшоў амаль год з моманту нашай апошняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі ў красавіку мінулага года ў Беларусі, - адзначыў Уладзімір Макей. - Цяперашняя сустрэча была выдатнай магчымасцю для падвядзення своеасаблівых вынікаў за мінулы год і вызначэння канкрэтных задач на будучае. Практычна ўсе дамоўленасці, якія мы дасягнулі ў красавіку мінулага года ў Беларусі, выкананы, і мы гэта з задавальненнем канстатавалі".

На думку Уладзіміра Макея, актыўна развіваецца супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў, праводзяцца рэгулярныя кансультацыі і сустрэчы на розных узроўнях. Аналагічныя сустрэчы рэгулярна арганізуюцца і паміж іншымі міністэрствамі і ведамствамі дзвюх краін. "Мы і ў далейшым будзем падтрымліваць такія працэсы, кантакты паміж нашымі бізнес-коламі для таго, каб гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Латвіяй і Беларуссю пашыралася і паглыблялася далей", - сказаў міністр замежных спраў Беларусі.

Уладзімір Макей нагадаў, што ў мінулым годзе размова ішла аб вызначэнні шэрага эканамічных праектаў, якія былі б выгадныя для абедзвюх краін. Сёння гэтыя праекты ўжо рэалізуюцца або запланаваны да рэалізацыі. Напрыклад, на тэрыторыі Беларусі ёсць 362 прадпрыемствы з латвійскім капіталам, на тэрыторыі Латвіі - 1 640 прадпрыемстваў з беларускім капіталам. Гэта сведчыць аб тым, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі мае добрыя і рэальныя перспектывы, лічыць Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што ў ходзе візіту ў Латвію азнаёміўся з работай Рыжскага порта. Цяпер беларускія грузы складаюць амаль пятую частку ўсіх грузаў, якія транзітам перавальваюцца праз Латвію. "Мы мае намер удзяліць вялікую ўвагу вывучэнню работы Рыжскага порта, і, магчыма, прыняць канкрэтныя рашэнні па рэалізацыі якіх-небудзь сумесных праектаў у гэтай сферы", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі