Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Sep 2014

Беларусь мае намер больш актыўна ствараць прадпрыемствы па вытворчасці і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі ў рэгіёнах Расіі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нараўне з нарошчваннем паставак прадукцыі ў Расію мае намер больш актыўна ствараць сумесныя прадпрыемствы ў расійскіх рэгіёнах па вытворчасці і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" Сяргею Брылёву, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці, якасць беларускай прадукцыі вядома ў Расіі, і яна карыстаецца попытам. "Прычым мяне інфармуюць, што і ў Расіі, і ва Украіне з'явіліся ларкі і магазіны "Беларускае", а беларускага там няма! Пад гэты брэнд пачынаюць ужо заганяць усё, што папала, і гэтым гандляваць. І мы стараемся неяк гэтаму процістаяць. Мы не хочам, каб нашай якаснай прадукцыі вось тымі, хто пад нашым брэндам прадае, быў паніжаны статус", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў беларускага боку ёсць інтарэс нарасціць пастаўкі прадукцыі ў Расію, тым больш у існуючых умовах. Аднак яшчэ большы інтарэс - у стварэнні новых магутнасцей па вытворчасці і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі ў Расіі. "Вялікі інтарэс пайшоў з боку Расіі да падняцця сельгасвытворчасці. Вось гэта галоўнае для нас, а для вас - тым больш. І мы ідзём у вашы рэгіёны, ствараем сумесныя прадпрыемствы, перадаём напрацаваныя тэхналогіі. Не таму, што вы не можаце ў Амерыцы або ў Галандыі ўзяць гэтыя тэхналогіі, а таму, што ў нас сарты ўжо раяніраваныя, прыстасаваныя да нашых з вамі ўмоў. Вось у чым каштоўнасць. Мы насенне вам вязём, жывёлу племянную перадаём", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Многае мы тут не зробім адны, а толькі з расійскімі перапрацоўшчыкамі", - сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, у Беларусі магутнасці ў мяса-малочнай галіне практычна поўнасцю загружаны. Беларускія прадпрыемствы маглі б перапрацаваць частку еўрапейскай прадукцыі для патрэб расіян, аднак у невялікіх аб'ёмах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі