Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2014

Беларусь мае намер аднавіць у Эфіопіі зборачную вытворчасць трактароў

15 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер аднавіць у Эфіопіі зборачную вытворчасць беларускіх трактароў і іншай сельгастэхнікі. Такая дамоўленасць дасягнута на беларуска-эфіопскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Кансультацыі прайшлі ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова ў Эфіопію. Валянцін Рыбакоў і дзяржаўны міністр замежных спраў Эфіопіі Берхане Гебрэ Хрыстас абмеркавалі стан беларуска-эфіопскага палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Асаблівая ўвага была ўдзелена прапрацоўцы абмену візітамі, перспектывам развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмеркаваны інструменты, якія могуць быць выкарыстаны для павышэння яго эфектыўнасці. Дасягнута дамоўленасць аб аказанні садзейнічання з боку знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін стварэнню і эфектыўнай рабоце міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, правядзенні бізнес-форумаў і абмене дэлегацыямі дзелавых колаў.

Бакі разгледзелі магчымасці прымянення беларускага вопыту і ноу-хау пры рэалізацыі перспектыўных праектаў у сельскагаспадарчым сектары, перспектывы ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Эфіопіі. Намеснікі міністраў, прааналізаваўшы бягучы стан дагаворна-прававой базы беларуска-эфіопскага супрацоўніцтва, абмеркавалі неабходныя першачарговыя крокі па яе пашырэнні, у тым ліку па падрыхтоўцы да падпісання пагадненняў аб гандлёвым супрацоўніцтве, узаемнай абароне інвестыцый, паскарэнні падрыхтоўкі пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

Дасягнута дамоўленасць актывізаваць узаемадзеянне ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях (Савет ААН па правах чалавека, ЭКАСАС, Рух недалучэння), узаемную падтрымку ініцыятыў Беларусі і Эфіопіі і іх кандыдатур у гэтых арганізацыях. Знешнепалітычныя ведамствы будуць садзейнічаць актывізацыі беларуска-эфіопскіх кантактаў у галіне адукацыі і навукі.

У час візіту на базе Гандлёвай палаты Эфіопіі быў праведзены бізнес-форум прадстаўнікоў беларускіх і эфіопскіх дзелавых колаў. З эфіопскага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 60 эфіопскіх бізнесменаў, зацікаўленых у развіцці дзелавога супрацоўніцтва з Беларуссю. Пасольства Беларусі ў Эфіопіі на форуме правяло прэзентацыю эканамічнага і экспартнага патэнцыялу Беларусі, магчымасцей і перспектыў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Па выніках мерапрыемства быў падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і Гандлёвай палатай Эфіопіі.

У склад беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў Эфіопіі, уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, МАЗа, МТЗ, іншых беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі