У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Стд 2014

Беларусь, Літва і Латвія створаць адзіную сістэму падтрымкі прадпрымальніцтва

9 студзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Праект "Стварэнне адзінай сістэмы падтрымкі прадпрымальніцтва і ўстанаўленне дзелавых кантактаў для ўстойлівага трансгранічнага супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі" адобраны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 30 снежня 2013 года нумар 1167 "Аб адабрэнні праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі", апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандра Вялічка, праект будзе рэалізоўвацца па лініі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва ЕС "Латвія-Літва-Беларусь". Плануемы тэрмін яго рэалізацыі складае 16 месяцаў. З беларускага боку партнёрам па праекту выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Каардынацыю і кантроль за рэалізацыяй праекта забяспечвае Мінгарвыканкам.

Праект нацэлены на ўстанаўленне доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі трансгранічнай тэрыторыі Латвія-Літва-Беларусь праз эфектыўнае выкарыстанне інавацый. Ён прадугледжвае стварэнне цэнтраў падтрымкі і інфармавання прадпрымальнікаў, адзінай віртуальнай платформы, правядзенне форумаў і семінараў.

Аляксандра Вялічка падкрэсліла, што аб магчымасцях супрацоўніцтва ў сферы бізнесу Літвы, Латвіі, Беларусі цяпер няма дастатковага аб'ёму інфармацыі, у тым ліку на рускай, латышскай і літоўскай мовах. Гэта перашкаджае выхаду прадпрымальнікаў на міжнародныя рынкі названых краін. Праект нацэлены на вырашэнне праблемы.

Як чакаецца, рэалізацыя праекта будзе садзейнічаць паляпшэнню супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі, гандлёвымі палатамі і ўніверсітэтамі трансгранічнай тэрыторыі, атрыманню прадпрымальнікамі новых ведаў і навыкаў з дапамогай удзелу ў бізнес-трэнінгах. Гэта прывядзе да павелічэння абароту тавараў і паслуг паміж краінамі - партнёрамі праекта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс