Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Врс 2014

Беларусь гатова забяспечыць Калінінградскую вобласць мясам, малаком, сырамі і сокамі

2 верасня, Калінінград /БЕЛТА - ІТАР-ТАСС/. Беларускія аграрыі гатовы пастаўляць у Калінінградскую вобласць мяса, малочныя прадукты, у тым ліку сыры, якія заменяць літоўскую прадукцыю, а таксама сокі і агароднінныя кансервы. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік старшыні абласнога ўрада Канстанцін Суслаў, падводзячы вынікі паездкі ў беларускі горад Гродна, дзе правёў сустрэчы з мясцовымі ўладамі і вытворцамі прадуктаў.

Паводле слоў Канстанціна Суслава, партнёрскія сувязі з суседняй рэспублікай дапамогуць вырашыць задачу забеспячэння рэгіёна. Ён адзначыў, што часовыя цяжкасці ўзніклі толькі з невялікім асартыментам тавараў. "Мы ўжо выйшлі на самазабеспячэнне па бульбе, курыных яйках і свініне. Штогод прырастаюць аб'ёмы ворыва і садоў. Несумненна, развіццю галіны садзейнічае абласная і федэральная падтрымка, якая аказваецца сельгасвытворцам. Забеспячэнне харчовай бяспекі - прыярытэт урада Калінінградскай вобласці", - адзначыў намеснік старшыні калінінградскага ўрада.

Паміж Калінінградам і Гродзенскай вобласцю, адным з лідараў беларускага аграпрамысловага комплексу, усяго 300 км. Беларускія вытворцы, паводле даных прэс-службы ўрада Калінінградскай вобласці, абяцалі не ўзнімаць цэны на прадукцыю з улікам сітуацыі, што склалася ў самым заходнім рэгіёне Расіі.

Пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі будуць дэталёва прапрацаваны ў час Рэспубліканскай універсальнай выстаўкі-кірмашу "Еўрарэгіён "Нёман-2014", якая пройдзе ў Гродне з 4 па 6 верасня.

7 жніўня ў адказ на санкцыі, якія Захад увёў супраць Расіі з-за падзей ва Украіне, Масква аб'явіла аб поўнай забароне на пастаўкі ялавічыны, свініны, агародніны і фруктаў, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака і малочных прадуктаў з краін Еўрасаюза, Аўстраліі , Канады, Нарвегіі і ЗША. Размова ідзе аб гадавым імпарце прадукцыі на $9,1 млрд (разлікі ІТАР-ТАСС паводле даных Федэральнай мытнай службы РФ за 2013 год).

Больш за ўсё пацерпяць ад забароны краіны ЕС, якія пастаўлялі на расійскі рынак прадукты харчавання з санкцыйнага спіса на $6,5 млрд. Імпарт з астатніх краін быў у разы меншы: з Нарвегіі, якая не ўваходзіць у ЕС, - $1,2 млрд, з ЗША - $843,8 млн, з Канады - $373,6 млн, з Аўстраліі - $182 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі