У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Сак 2013

Беларусь гатова разглядаць любыя прапановы па продажы Сінгапуру пакетаў акцый буйнейшых кампаній

21 сакавіка, Сінгапур /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова разглядаць любыя прапановы па продажы Сінгапуру пакетаў акцый буйнейшых кампаній. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сінгапура Лі Сянь Лунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным узаемадзеянне ў сферы прыцягнення прамых інвестыцый і ўдзелу сінгапурскіх кампаній у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. "Многія з нашых буйнейшых кампаній гатовы плённа і на ўзаемавыгаднай аснове супрацоўнічаць з вашымі інвестарамі. У свой час мы затрацілі вялікія сродкі на іх мадэрнізацыю. Нам удалося ператварыць спадчыну СССР у высокаэфектыўныя сучасныя вытворчасці", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

"Цяпер мы гатовы разглядаць любыя прапановы па набыццю пакетаў акцый нашых буйнейшых кампаній. Адзіная ўмова - празрыстасць, эканамічная абгрунтаванасць і ўзаемная выгада", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы разлічвае на тое, што інвестыцыйныя прапановы, якія прагучаць на Беларуска-сінгапурскім бізнес-форуме ў час нашага візіту, зацікавяць кампаніі з Сінгапура.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і Адзіную эканамічную прастору, якая створана з удзелам Расіі, Беларусі і Казахстана і мае вялікія магчымасці для развіцця. Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу на Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк, які ствараецца пад Мінскам, з беспрэцэдэнтнымі льготамі для інвестараў, мадэллю для якога стаў Кітайска-сінгапуркі індустрыяльны парк у горадзе Сучжоу.

"Мной пастаўлена задача - вывучаць і прыцягваць у Беларусь лепшы вопыт і перадавыя тэхналогіі. Таму нам цікавы вопыт Сінгапура ў сферы электроннага ўрада ў мэтах павышэння эфектыўнасці работы дзяржаўнага апарату", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску