Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Май 2014

Беларусь гатова прыцягнуць кітайскіх экспертаў да стварэння праграмы структурных змяненняў эканомікі

19 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь гатова прыцягнуць кітайскіх спецыялістаў да стварэння сваёй праграмы структурных змяненняў эканомікі. Аб гэтым паведаміў сёння ва ўрадзе на сустрэчы беларускіх і кітайскіх экспертаў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы падрыхтавалі праект праграмы неабходных структурных змяненняў і азнаёмім з ёй экспертаў кітайскай дэлегацыі. Погляд збоку на наша бачанне будзе вельмі важным. Безумоўна, магчыма карэкціроўка або выказванне іншай пазіцыі, якую мы з удзячнасцю прымем", - сказаў кіраўнік Мінэканомікі. Ён падкрэсліў важнасць падрыхтоўкі дакументальнай пазіцыі кітайскага боку, каб потым азнаёміць з ёй беларускае кіраўніцтва для прыняцця канчатковага рашэння.

Мікалай Снапкоў адзначыў: "Я ўпэўнены, што на выхадзе мы атрымаем стратэгічны дакумент, прынамсі, з асноўнымі падыходамі да развіцця сярэднетэрміновай перспектывы краіны, які дасць магчымасць сфарміраваць у Беларусі ўмовы для доўгатэрміновага развіцця і ўзаемных інвестыцый дзвюх дзяржаў". Паводле слоў кіраўніка Мінэканомікі, развіццё Кітая з'яўляецца добрым прыкладам нестандартнага развіцця на аснове традыцый, гісторыі і ўмелага разумення сучасных тэндэнцый.

Ажыццяўленне візіту ў Беларусь групы экспертаў Кітая па эканамічных пытаннях, што праходзіць 18-24 мая, сфарміравалася на аснове міжурадавай дамоўленасці. Як лічыць Мікалай Снапкоў, такі ўзровень узаемадзеяння і стратэгічнага партнёрства можа даць магчымасць беларускаму боку азнаёміць калег з праблематыкай сваёй краіны.

Міністр звярнуў увагу, што праграма знаходжання кітайскіх экспертаў у Беларусі насычаная. "У Беларусі пастараліся, каб калегі змаглі пазнаёміцца не толькі з эканамічным асяроддзем краіны, але і з яе нацыянальнымі асаблівасцямі", - сказаў міністр. У асноўнай праграме наведвання - правядзенне кансультацый па пытаннях планавання і кіравання сацыяльна-эканамічным развіццём краіны, грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі. У праграму ўключаны прагляд аднаго з хакейных матчаў чэмпіянату свету па хакеі, балета "Спячая прыгажуня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі