Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Sep 2014

Беларусь гатова павялічыць тавараабарот з Малдовай да $700 млн

24 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі з Малдовай па выніках гэтага года можа дасягнуць $500 млн, а ў будучым яго плануецца пашырыць да $700 млн і вышэй. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, выступаючы на беларуска-малдаўскім бізнес-форуме ў Кішынёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У двухбаковых адносінах Беларусі і Малдовы няма супярэчнасцей і праблемных пытанняў. Эканомікі дзвюх краін з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі, і за апошнія 5 гадоў тавараабарот Беларусі і Малдовы вырас у 1,5 раза. У той жа час, як падкрэсліў Міхаіл Русы, ёсць яшчэ вялікі нявыкарыстаны патэнцыял і добрыя перспектывы для нарошчвання ўзаемнага гандлю Беларусі і Малдовы за кошт развіцця вытворчай кааперацыі, павелічэння аб'ёмаў зборкі ў Малдове беларускіх трактароў і тралейбусаў у рамках сумесных праектаў дзвюх краін.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што з улікам падпісання Малдовай пагадненняў аб свабодным гандлі з Еўрапейскім саюзам і Турцыяй, а таксама членства Беларусі ў Мытным саюзе, актыўнае развіццё Мінскам і Кішынёвам прамысловай кааперацыі дасць магчымасць стварыць мост паміж буйнейшымі палітычнымі і эканамічнымі саюзамі і рэалізоўваць сумесна вырабленую прадукцыю на рынках ЕС і МС. Міхаіл Русы лічыць, што Беларусь і Малдова павінны адыходзіць ад простых схем купі-прадай, ствараць больш сумесных прадпрыемстваў і вырабляць прадукцыю з дабаўленай вартасцю для яе рэалізацыі, у тым ліку на рынках трэціх краін. Напрыклад, вырабленыя ў Малдове беларускія трактары, у тым ліку садова-вінаградарскія, з улікам існуючых прэферэнцый у гандлі, будуць запатрабаваны на рынках Румыніі, Турцыі, Грузіі і іншых краін.

Міхаіл Русы адзначыў, што Беларусь гатова перадаваць Малдове тэхналогіі вытворчасці тэхнікі, тралейбусаў, трактароў, ноу-хау для арганізацыі выпуску прадукцыі машынабудавання.

Акрамя таго, паводле яго слоў, Беларусь гатова павялічыць аб'ёмы закупкі малдаўскай вінаробнай і плодаагародніннай прадукцыі. Міхаіл Русы адзначыў, што цяпер на долю Беларусі прыпадае 35 працэнтаў ад усяго малдаўскага экспарту віна ў колькасным выражэнні і 27 працэнтаў - у вартасным, а таксама больш за 10 працэнтаў ад усяго аб'ёму паставак малдаўскай плодаагародніннай прадукцыі. У сваю чаргу, у Малдове шырока прадстаўлены трактары "Беларус", беларускія халадзільнікі і газавыя пліты, тавары лёгкай прамысловасці, малочная прадукцыя, медыцынскія прэпараты.

У сваю чаргу, віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Малдовы, старшыня малдаўскай часткі змешанай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Андрыян Канду лічыць, што дзякуючы пашырэнню супрацоўніцтва дзвюх краін тавараабарот можа павялічыцца нават да $1 млрд. Паводле яго слоў, агучаная на беларуска-малдаўскім бізнес-форуме інфармацыя дасць магчымасць даведацца кампаніям Беларусі аб прывабнасці Малдовы, патэнцыяле прамысловага і сельскагаспадарчага сектараў для стварэння большай колькасці беларуска-малдаўскіх прадпрыемстваў, рэалізацыі новых сумесных праектаў, развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі