Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Nov 2014

Беларусь гатова інвесціраваць у эканоміку М'янмы і пастаўляць тэхніку на ўмовах лізінгу

3 лістапада, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Рэспублікай Саюз М'янма па шырокім спектры напрамкаў. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам, які па запрашэнні беларускага боку 1-5 лістапада знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рыхтуючыся да гэтага візіту, мы прапрацавалі шэраг варыянтаў пашырэння нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, мы можам разгледзець пытанні аб прадастаўленні экспартных крэдытаў пад асобную прадукцыю беларускай вытворчасці, аб пастаўках грамадзянскай тэхнікі ў лізінг або з адтэрміноўкай плацяжу. Акрамя таго, мы гатовы разглядаць пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў вашай краіне", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён прапанаваў абмеркаваць таксама пытанні прамысловага ўзаемадзеяння, энергетыкі, інжынернай інфраструктуры. Актуальнымі, на думку прэм'ер-міністра Беларусі, з'яўляюцца і пытанні супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, вытворчасці лякарстваў, сельскагаспадарчай вытворчасці. "Мы разглядаем гэта з таго пункту гледжання, каб ствараць вытворчасці ў вашай краіне з улікам нашых магчымасцей, у тым ліку інвестыцый. Таксама мы гатовы да трансферту тэхналогій, перадачы ноу-хау", - удакладніў кіраўнік урада.

Яшчэ адна прапанова беларускага боку датычыцца падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, у прыватнасці афіцэраў для М'янмы.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам"Паміж нашымі краінамі ўстанавіліся добрыя, даверныя і, я лічу, узаемавыгадныя адносіны, і мы будзем рады іх развіваць", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Паміж Беларуссю і М'янмай падпісаны шэраг пагадненняў, якія ствараюць адпаведную прававую аснову для актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння. "Мы рады вашым поспехам у эканамічным і дзяржаўным будаўніцтве і таму, што многія краіны сёння вітаюць дыялог з вамі. Усё гэта сведчыць, што ў нашых краін добры патэнцыял для супрацоўніцтва", - сказаў прэм'ер. Гэты візіт м'янманскай дэлегацыі, упэўнены ён, будзе садзейнічаць паскарэнню рэалізацыі сумесных праектаў. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч прапанаваў у бліжэйшыя месяцы правесці ў Мінску чарговае пасяджэнне сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Прэм'ер-міністр перадаў прывітальныя словы прэзідэнту Рэспублікі Саюз М'янма. "Мы чакаем яго з афіцыйным візітам у нашай краіне", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі