Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Oct 2014

Беларусь гатова нарасціць экспарт прадуктаў харчавання ў Калінінградскую вобласць

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова нарасціць экспарт прадуктаў харчавання ў Калінінградскую вобласць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскі журналіст заўважыў, што найбольш залежным рэгіёнам у частцы імпарту прадуктаў харчавання з'яўляецца Калінінградская вобласць. На пытанне, ці гатова Беларусь павялічыць у гэту вобласць экспарт прадуктаў харчавання, Прэзідэнт адказаў: "Калі ёсць праблемы - гэта толькі таму, што кіраўніцтва вобласці не варушыцца. Прыязджайце, мы дамовімся абсалютна легітымна і законна, не парушаючы ніякіх эмбарга. Ну не паставім мы нейкую частку - 1-2 працэнты - у Расію (на асноўную яе тэрыторыю. - Заўвага БЕЛТА), а Калінінграду гэта будзе адчувальна".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь здольна забяспечыць Калінінградскую вобласць усім неабходным. Ён таксама звярнуў увагу, што Калінінград можна назваць зонай адказнасці Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі