У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2014

Беларусь дамовілася з Расіяй фіксаваць цэны пры экспарце прадуктаў харчавання ў доларах

21 снежня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь дамовілася з Расіяй фіксаваць цэны на экспартуемыя прадукты харчавання ў гэту краіну ў доларах. Аб гэтым паведаміў 20 снежня журналістам у Савеце Міністраў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы па выніках сустрэчы высокага ўзроўню з удзелам віцэ-прэм'ераў дзвюх краін, якая адбылася 19 снежня ў Маскве.

"Мы дамовіліся, каб цэны на прадукцыю, якую мы плануем на экспарт у Расію, былі фіксаваны ў доларах па факце перадаплаты па курсе Цэнтрабанка Расійскай Федэрацыі. Расійскі бок згодны - так зручна працаваць, не трэба кожны дзень разглядаць кантракты і не трэба падвяргаць адзін аднаго нейкім сумненням", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён звярнуў увагу, што якасць беларускай прадукцыі высокая. "Пытанні цэнавага характару мы пастаянна адпрацоўваем для таго, каб нашы прадпрыемствы не неслі страты. Для гэтага беларускі бок маніторыць сітуацыю па цэнах", - дадаў Міхаіл Русы.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 снежня на нарадзе па эканамічных пытаннях запатрабаваў ад ўрада Беларусі весці разлікі з Расіяй у цвёрдай валюце - доларах або еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску