Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Кст 2014

Беларусь дамовілася з кампаніяй Accor аб супрацоўніцтве ў пашырэнні сеткі яе гасцініц

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правялі ў Парыжы сустрэчу з топ-менеджарамі кампаніі Accor, на якой была дасягнута дамоўленасць аб узаемным супрацоўніцтве і садзейнічанні ў пашырэнні сеткі гасцініц гэтай кампаніі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Сустрэча праходзіла з генеральным дырэктарам па развіцці кампаніі Accor Крысціянам Караагланянам і старшым віцэ-прэзідэнтам групы Accor Алексісам дэ ля Пальм. У час перагавораў французская кампанія прадставіла бачанне развіцця сеткі сваіх атэляў у Беларусі.

Алексіс дэ ля Пальм праінфармаваў беларускі бок аб ходзе будаўніцтва атэляў Novotel і Mercure ў Мінску, якія плануецца перадаць у кіраванне кампаніі Accor. У якасці наступнага кроку па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю былі прадстаўлены праекты будаўніцтва з 2015 года трох гасцініц пад брэндам Ibis у Брэсце, Гродне і Барысаве. Кампанія Accor і беларускія партнёры вядуць перагаворы аб перадачы ў кіраванне гэтай кампаніі адной з узводзімых гасцініц у Мінску класа люкс, якая, як плануецца, атрымае сертыфікаваны брэнд Sofitel. Намячаецца прапрацаваць пытанне будаўніцтва шасці гасцініц Ibis ва ўсіх абласных і буйнейшых гарадах Беларусі.

Будаўніцтва атэляў пад брэндамі кампаніі Accor будзе садзейнічаць пашырэнню турыстычнай прывабнасці Беларусі, развіццю дзелавых кантактаў з Францыяй і іншымі еўрапейскімі краінамі.

Accor Group - вядучы сусветны гасцінічны аператар і лідар на рынку Еўропы. Кіруе больш як 3,6 тыс. атэлямі з агульным нумарным фондам 460 тыс. нумароў у 92 краінах свету. Даход групы Accor у 2013 годзе склаў 5,536 млрд еўра. У стадыі праектавання і будаўніцтва знаходзяцца каля 780 атэляў з нумарным фондам 139 тыс. нумароў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі