Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Жнв 2014

Беларусь будзе пільна адсочваць транзіт прадуктаў харчавання ў бок Расіі

13 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь будзе пільна адсочваць транзіт прадуктаў харчавання ў бок Расіі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Міхаіла Русага, пытанні рээкспарту, што непакояць расійскі бок пасля ўвядзення ёю эмбарга на пастаўкі прадуктаў харчавання з ЕС і шэрага іншых краін, абмеркаваны сёння ў Маскве на яго сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам.

"У нас гэта (транзіт тавараў па тэрыторыі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) кіруема, у рамках заканадаўства, у тым ліку і Мытнага саюза, усё гэта пільна адсочваецца, - сказаў Міхаіл Русы. - Мытныя органы ў рэжыме анлайн адсочваюць перамяшчэнне прадукцыі, усё знаходзіцца пад кантролем. Транзіт будзе ажыццяўляцца ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам і прынятымі рашэннямі: што забаронена, то забаронена".

Гаворачы аб перапрацоўцы на тэрыторыі Беларусі еўрапейскай сыравіны, у тым ліку рыбнай, Міхаіл Русы падкрэсліў, што ўсе прадпрыемствы, занятыя ў гэтай сферы, захаваюць аб'ёмы вытворчасці, а можа, нават павялічаць яе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі