Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Снж 2011

Беларусь будзе пашыраць сваю прысутнасць на рынку Паўднёва-Усходняй Азіі - М.Мясніковіч

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь, развіваючы супрацоўніцтва з В'етнамам, плануе пашыраць сваю прысутнасць на рынку Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, падводзячы вынікі афіцыйнага візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў В'етнам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стварэнне зоны свабоднага гандлю Мытнага саюза і В'етнама будзе гэтаму садзейнічаць. "В'етнам мы разглядаем як стратэгічнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі і не толькі ў рамках двухбаковых адносін, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Па выніках кансультацый ў Мытным саюзе і канкрэтна перагавораў з Уладзімірам Пуціным і нашымі казахстанскімі калегамі разглядаецца пытанне аб заключэнні дагавора аб зоне свабоднага гандлю паміж В'етнамам і Мытным саюзам". Гэта значна спросціць развіццё ўзаемнага гандлю. "Размова ідзе не толькі пра В'етнам, а пра работу праз гэту краіну з усімі краінамі ACEAN, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Гэта тэма актыўна падтрымана кіраўніцтвам В'етнама. Такім чынам, мы можам гаварыць аб маштабным уваходжанні на рынак Паўднёва-Усходняй Азіі Мытнага саюза з улікам інтарэсаў Беларусі".

Мытныя пошліны на асобныя тавары, што пастаўляюцца з Беларусі ў В'етнам, сёння даволі высокія і дасягаюць 40 працэнтаў. "У выпадку падпісання дагавора аб зоне свабоднага гандлю гэта тарыфная абарона будзе значна зніжана, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Такім чынам ствараецца дзяржаўны пратэкцыянізм для больш актыўнага ўваходжання нашай прадукцыі на гэтыя рынкі".

Падводзячы вынікі візіту ў В'етнам, прэм'ер-міністр адзначыў, што яны пераўзышлі чаканні беларускага боку. "Я хачу сказаць, што надзеі апраўдаліся і тая праграма, якую мы планавалі рэалізаваць у В'етнаме, выканана, - канстатаваў ён. - У пэўнай ступені мы дасягнулі вялікіх вынікаў у параўнанні з тым, на што разлічвалі".

Падпісаны кантракты на пастаўку ў В'етнам беларускіх калійных угнаенняў, кар'ернай тэхнікі, трактароў, шын і іншай прадукцыі. "У цэлым заключана кантрактаў больш як на  $200 млн.", - расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён дадаў, што рынак В'етнама вельмі шчыльны, і айчынным вытворцам давядзецца працаваць тут ва ўмовах даволі высокай канкурэнцыі, у тым ліку з боку кампаній Кітая, Японіі, Інданезіі. "Мы павінны выйграць у гэтай барацьбе за кошт цаны і якасці", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада. На яго думку, Беларусі неабходна па-новаму выбудоўваць тавараправодную сетку ў тых краінах, дзе ўжо ведаюць беларускую прадукцыю, у тым ліку ў В'етнаме. "Недастаткова толькі зборачнай вытворчасці, бо яна выступае толькі пераходнай базай паміж гандлем і паўнацэннай вытворчасцю беларускай прадукцыі сумесна з в'етнамскімі калегамі", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі