Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2011

Беларусь будзе імкнуцца да стварэння СП у хімпрамысловасці з буйнымі еўрапейскімі кампаніямі

15 снежня, Заслаўе /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларусь будзе прыцягваць у хімічную прамысловасць буйныя еўрапейскія кампаніі для стварэння сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках наведвання СТАА "Хенкель Баутэхнік" і ІП "Косвік" у рамках семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржорганаў па пытаннях імпартазамяшчэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, не ўсе прадпрыемствы ў Беларусі актыўна працуюць над імпартазамяшчэннем. Імпартны складальнік у вытворчасці прадукцыі нават тых з іх, якія дабіліся нядрэнных вынікаў у імпартазамяшчэнні, усё роўна даволі высокі. "Тут вялікі фронт работы, асабліва для нашай хімічнай прамысловасці", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. На гэту галіну прыпадае значная доля імпарту.

Для вырашэння гэтага пытання беларускім прадпрыемствам неабходна развіваць супрацоўніцтва з вядомымі замежнымі вытворцамі, ствараючы з імі сумесныя вытворчасці. "Самастойна будаваць сучасныя хімічныя прадпрыемствы мы не зможам, таму сюды трэба актыўна ўцягваць буйныя еўрапейскія канцэрны, напрыклад Basf і іншыя, каб рабіць сумесныя прадпрыемствы як у інтарэсах заходніх партнёраў, так і для змяншэння імпартнай залежнасці Беларусі", - заявіў кіраўнік урада.

Ацэньваючы вынікі сённяшняга семінара, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гэта мерапрыемства надае імпульс выкананню імпартазамяшчальных праектаў. "Мэта семінара ў тым, каб на добрых прыкладах праводзіць своеасаблівыя школы, - сказаў ён. - Паколькі тут прысутнічаюць і міністры, і кіраўнікі раёнаў і абласцей, думаю, што гэта па-добраму разагрэе кадры, каб яны на месцах рэалізоўвалі праекты".

СТАА "Хенкель Баутэхнік" уяўляе сабой падраздзяленне будаўнічай хіміі канцэрна "Хенкель" у Беларусі. Прадпрыемства было створана ў 2004 годзе для арганізацыі вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. Выкарыстанне лакальнай сыравіны дало магчымасць знізіць кошт прадукцыі на 15-20 працэнтаў у параўнанні з імпартнымі аналагамі. За тры апошнія гады работы прадпрыемства эканомія валютных сродкаў за кошт імпартазамяшчэння склала каля $20 млн. У студзені-кастрычніку 2011 года "Хенкель Баутэхнік" вырабіў прадукцыі на Br71 млрд., што перавысіла паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года на 59,6 працэнта.

Паркетная фабрыка "Косвік" - замежнае прадпрыемства з канадскім капіталам. За студзень-кастрычнік гэтага года прадпрыемства вырабіла прадукцыі на Br61,2 млрд. (223,2 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года). Экспарт за названы перыяд склаў $6,4 млн. "Косвік" мае шырокую дылерскую сетку па ўсім свеце і паспяхова пастаўляе сваю прадукцыю ў Канаду, ЗША, Вялікабрытанію, Грэцыю, Германію, краіны Балтыі, Расію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі