Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Jul 2012

Беларусь будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве касмадрома ў Венесуэле

4 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве касмадрома ў Венесуэле. Аб гэтым паведаміў 4 ліпеня журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што касмадром размесціцца ў венесуэльскім штаце Арагуа.

Паводле слоў дыпламата, касмадром будуецца для запуску не ядзерных ракет, а спадарожнікаў у навуковых і даследчых мэтах.

Цяпер спадарожнікі для Венесуэлы вырабляюць кітайскія партнёры ў КНР, аднак дасягнута пагадненне аб тым, што яны будуць збірацца ў Венесуэле.

Пасол звярнуў увагу на тое, што гэты праект з'яўляецца трохбаковым: Беларусь прадаставіць тэхналогіі, а Кітай забяспечыць фінансаванне.

Дыпламат згадаў яшчэ адзін праект, які рэалізуецца таксама ў трохбаковым фармаце, - будаўніцтва ў Венесуэле цеплаэлектрастанцыі сіламі беларускіх спецыялістаў  з удзелам кітайскага капіталу. Праект ацэньваецца ў $900 млн. Плануецца, што ЦЭЦ будзе пабудавана за тры гады, з 2012 па 2015, у прамысловай зоне Санта-Інес у Барынасе.

"На гэтых прыкладах мы бачым, як пашыраецца міжнароднае супрацоўніцтва", - сказаў пасол. Ён дадаў, што ў бліжэйшыя тры гады чакаецца ўдзел Беларусі ў самых розных праектах у Венесуэле, якія датычацца як будаўніцтва жылля, так і многіх іншых аспектаў, што, можа быць, яшчэ не агучваліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі