Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліп 2014

Беларусь будзе актыўна працаваць на рынку Украіны

17 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь будзе актыўна працаваць на рынку Украіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца важнейшым партнёрам для Беларусі.

"І як бы там ні адбываліся падзеі ў сувязі з пагадненнем аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і іншае, прагматызм украінцаў быў заўсёды, і яны нікуды не дзенуцца ад супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Эканоміка будзе дыктаваць у бліжэйшы час свае ўмовы для палітыкаў, у тым ліку і Украіны", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. "Таму мы павінны актыўна працаваць на гэтым рынку", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі