21 сакавіка, Сінгапур /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь актыўна прапрацоўвае пытанне размяшчэння каштоўных папер на фінансавым рынку Сінгапура. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Лі Сянь Лунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ваша краіна - адзін з буйнейшых фінансавых цэнтраў не толькі Паўднёва-Усходняй Азіі, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, але і ўсяго свету. Цяпер мы актыўна прапрацоўваем пытанне размяшчэння беларускіх каштоўных папер на фінансавым рынку Сінгапура", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь своечасова і ў поўным аб'ёме абслугоўвае і пагашае ўсе абавязацельствы па прыцягнутых знешніх пазыках.
"Не буду скрываць, нас зацікавіла выбраная вамі мадэль развіцця, якая дала магчымасць у кароткія тэрміны забяспечыць значны дынамічны эканамічны рост і павышэнне дабрабыту насельніцтва", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што ў выніку сумеснай работы пералік тэм, якія могуць мець узаемны інтарэс, можа быць значна пашыраны. Ён таксама пацвердзіў запрашэнне прэм'ер-міністру Сінгапура наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.
"Беларускі бок настроены на адкрыты, доўгатэрміновы і прадметны дыялог па ўсіх тэмах двухбаковага парадку дня", - падкрэсліў беларускі лідар.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|