Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2013

Беларусь і В'етнам актыўна пашыраюць вытворчую кааперацыю

10 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам актыўна пашыраюць вытворчую кааперацыю. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь До Ван Май напярэдадні 10-га пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, якое пройдзе сёння ў Мінску.

У В'етнаме дзейнічае зборачная вытворчасць аўтамабіляў МАЗ. Яшчэ ў 2009-2010 гадах быў пастаўлены 801 машынакамплект па дзевяці мадэлях гэтай грузавой тэхнікі для іх зборкі на базе кампаніі "ВЕАМ-Матор". У маі бягучага года заключаны кантракт на пастаўку чарговых 900 машынакамплектаў. Цяпер прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі зборкі рухавікоў ММЗ, трактароў малой магутнасці.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, беларускімі прадпрыемствамі таксама прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі на тэрыторыі В'етнама сумесных вытворчасцей ў галіне харчовай прамысловасці, у першую чаргу для перапрацоўкі малочнай прадукцыі з выкарыстаннем беларускай сыравіны і тэхналогій, а таксама ўдзелу ў стварэнні вытворчасці комплексных угнаенняў.

У Беларусь з В'етнама імпартуюцца морапрадукты, рыс, друкарскае абсталяванне, арэхі, абутак, адзенне, натуральны каўчук, перапрацаваныя трапічныя фрукты, чай, спецыі, кава. Вядуцца перагаворы па стварэнню ў Беларусі сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы і ўпакоўцы в'етнамскай кавы.

Беларусь і В'етнам актыўна вядуць выставачна-кірмашовую дзейнасць, ажыццяўляюць абмен візітамі дэлегацый дзелавых колаў. Напрыклад, у лістападзе-снежні 2011 года былі арганізаваны Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь у рамках міжнароднай выстаўкі "В'етнам ЭКСПА-2011" у Хашыміне, у красавіку 2012 года - Нацыянальная экспазіцыя Беларусі на выстаўцы "В'етнам ЭКСПА-2012" у Ханоі.

У час візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў В'етнам у канцы лістапада - пачатку снежня 2011 года былі праведзены два буйныя беларуска-в'етнамскія бізнес-форумы ў Ханоі і Хашыміне. У Мінску 11 верасня адбудзецца чарговы буйны бізнес-форум з удзелам міністра прамысловасці і гандлю В'етнама.

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі таксама актыўна развіваецца. У 1995 годзе было падпісана міжурадавае пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. У 2008 годзе ў Мінску заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і В'етнамскай акадэміяй навук і тэхналогій.

У лістападзе 2011 года паміж акадэміямі навук дзвюх краін падпісана пагадненне аб стварэнні Сумеснага цэнтра для распрацоўкі і асваення ў вытворчасці тэхналогій у галіне прыбора- і машынабудавання, энергетыкі і хімічнай прадукцыі.

Акрамя таго, у сакавіку гэтага года БДУ і Універсітэт Біньзыонг дамовіліся аб стварэнні беларуска-в'етнамскай інавацыйна-адукацыйнай кампаніі.

У МЗС таксама адзначылі, што важнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і адукацыі з В'етнамам на сённяшні дзень з'яўляюцца пытанні стварэння ў В'етнаме цэнтра садзейнічання навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, сумеснай адукацыйнай структуры ў Хашыміне для падрыхтоўкі в'етнамскіх кадраў тэхнічных спецыяльнасцей.

Больш падрабязна пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусь і В'етнам абмяркуюць сёння ў Мінску на пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі. Беларускую частку камісіі ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, в'етнамскую - намеснік міністра прамысловасці і гандлю Ле Зыонг Куанг. Па выніках пасяджэння камісіі плануецца падпісаць пратакол, а таксама актуалізаваную праграму супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам у эканамічнай сферы на 2013-2015 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі