Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Dec 2014

Беларусь і В'етнам абмяркоўваюць узаемадзеянне ў сферах прамысловасці і інвестыцый

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам абмяркоўваюць узаемадзеянне ў сферах прамысловасці і інвестыцый. Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў В'етнаме ў горадзе Хашымін праходзіць 11-е пасяджэнне беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў", - паведаміў Дзмітрый Мірончык.

Бакі падвядуць вынікі супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах з моманту правядзення папярэдняга пасяджэння камісіі. Будзе абмеркаваны ход рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам у эканамічнай сферы. "Будуць разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сферы фінансаў і інвестыцый, навукі і тэхналогій, медыцыны, адукацыі і падрыхтоўкі кадраў, культуры, інфармацыі, спорту і турызму, рэгіянальнага ўзаемадзеяння", - удакладніў прэс-сакратар МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі