Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2014

Беларусь і Венгрыя зацікаўлены ў сумесных гандлёва-інвестыцыйных праектах

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя зацікаўлены ў сумесных гандлёва-інвестыцыйных праектах. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Ласла Саба, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Субяседнікі выказалі зацікаўленасць у распрацоўцы і падтрымцы канкрэтных сумесных гандлёва-інвестыцыйных праектаў, а таксама дамовіліся падтрымліваць цесныя рабочыя кантакты.

У ходзе размовы бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі і бізнес-форуму ў Мінску. "Асаблівая ўвага была ўдзелена актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязей і кантактаў бізнес-супольнасцей дзвюх краін", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі