Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2014

Беларусь і Венгрыя пашыраюць супрацоўніцтва ў фінансавай сферы

9 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Два пагадненні ў фінансавай сферы паміж венгерскім Эксімбанкам і беларускімі Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам падпісаны 9 кастрычніка ў Мінску. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта пашырае наша фінансавае супрацоўніцтва, якое цяпер сур'ёзна развіваецца на аснове падпісанага ў бягучым годзе ў Будапешце пагаднення паміж Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і венгерскім Эксімбанкам аб сярэднетэрміновай крэдытнай лініі для падтрымкі бізнесу пры выхадзе на рынкі дзвюх краін", - растлумачыла намеснік міністра.

Падпісаныя двухбаковыя дакументы нараўне з пратаколам, дзе адлюстраваны перспектывы ўзаемадзеяння абедзвюх краін, сталі вынікам праведзенага сёння ў Мінску пятага пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, ці плануецца ў 2015 годзе прыцягваць венгерскія крэдыты пад праекты, якія будуць рэалізаваны ў Беларусі, Алена Купчына адзначыла: "Магчымасці для прыцягнення існуюць. Ужо згаданае пагадненне прадугледжвае аказанне падтрымкі як беларускім бізнесменам пры выхадзе на рынак Венгрыі, так і венгерскім - пры выхадзе на рынак Беларусі. Цяпер галоўнае, каб бізнес дзвюх краін знайшоў сумесныя інтарэсы". Намеснік міністра нагадала, што напярэдадні на базе БелГПП адбыўся беларуска-венгерскі бізнес-форум. "Ён прайшоў даволі паспяхова. З беларускага боку прысутнічала 85 прадпрыемстваў, ад венгерскага прыехала 18. Вельмі многія ўдзельнікі знайшлі новых партнёраў", - расказала намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі