19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя абмеркавалі пытанні актывізацыі эканамічнага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі і дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Левентэ Мадзьяр абмеркавалі пытанні актывізацыі эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, уключаючы рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках пятага пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску ў кастрычніку 2014 года, а таксама перспектывы развіцця крэдытна-інвестыцыйнага і праектнага ўзаемадзеяння, расказалі ў прэс-службе.
Бакі з задавальненнем канстатавалі рост узаемнага гандлю таварамі і паслугамі ў бягучым годзе, пазітыўны ўплыў прамых авіязносін паміж Мінскам і Будапештам на развіццё міжчалавечых і афіцыйных кантактаў, развіццё міжбанкаўскага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, дыпламаты абмеркавалі праблематыку ўзаемадзеяння з ЕС па лініі міжнародных арганізацый.
Прадстаўнікі краін дамовіліся падтрымліваць далейшы рабочы кантакт па пералічаных напрамках супрацоўніцтва.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|