Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2014

Беларусь і Венесуэла распрацуюць дарожную карту на доўгатэрміновую перспектыву

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла распрацуюць дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектывы. Гэта адзначыў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня незалежнасці Венесуэлы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў віцэ-прэм'ер, цяпер дасягнута дамоўленасць аб правядзенні дэталёвага аналізу ходу рэалізацыі ўсіх сумесных праектаў і выпрацоўцы праграмы "Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектывы".

Паводле слоў Анатоля Тозіка, у Беларусі з асаблівай сімпатыяй ставяцца да народа Венесуэлы і з павагай сочаць за паступальным ростам аўтарытэту краіны ў лацінаамерыканскім рэгіёне і на міжнароднай арэне ў цэлым. Заслугоўвае глыбокай павагі курс кіраўніцтва Венесуэлы, накіраваны на пабудову моцнай незалежнай дзяржавы, дасягненне сацыяльнай роўнасці, забеспячэнне росту дабрабыту народа і працвітання краіны.

Намеснік прэм'ер-міністра таксама адзначыў, што развіццё стратэгічнага партнёрства з Венесуэлай з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі беларускай дзяржавы. За адносна кароткі гістарычны перыяд створана надзейная юрыдычная, палітычная і эканамічная база двухбаковага ўзаемадзеяння - заключаны і рэалізуюцца больш як 30 дагавораў. Актыўна развіваецца міждзяржаўны дыялог на вышэйшым узроўні.

Анатоль Тозік лічыць, што правядзенне кожны год пасяджэнняў сумесных камісій высокага ўзроўню і па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве служыць эфектыўным інструментам паглыблення ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах. Краіны стаяць на агульных пазіцыях па міжнародных пытаннях, ажыццяўляюць цеснае супрацоўніцтва ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях, выступаюць за пабудову шматпалярнага свету.

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў важнасць таго, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай нараўне з простым абменам таварамі дапаўняецца ўстанаўленнем кааперацыйных сувязей, стварэннем СП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі