Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліп 2012

Беларусь і Турцыя ўзгаднілі квоты дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў

17 ліпеня, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя ўзгаднілі квоты дазволаў на міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Умовы супрацоўніцтва ў гэтай сферы абмяркоўваліся на пасяджэнні беларуска-турэцкай змешанай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах, якое прайшло 11-12 ліпеня ў Анкары.

"Бакі адзначылі тэндэнцыю павелічэння аб'ёмаў перавозак грузаў аўтамабільным транспартам паміж Беларуссю і Турцыяй. У ходзе пасяджэння турэцкі бок прапанаваў лібералізаваць двухбаковыя і транзітныя перавозкі ў мэтах далейшага развіцця аўтамабільных грузавых перавозак", - расказалі ў Мінтрансе.

З улікам патрэбнасцей беларускіх міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў квота дазволаў на 2012 год была павялічана па кожнай з катэгорый. "Атрыманне дадатковай колькасці дазволаў для беларускіх міжнародных аўтаперавозчыкаў дасць магчымасць задаволіць іх патрэбнасці для работы на рынку Турцыі, а таксама павялічыць экспарт аўтатранспартных паслуг, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Акрамя таго, бакі ўзгаднілі папярэднюю квоту дазволаў на 2013 год з улікам павелічэння на бягучы год".

Таксама былі разгледжаны пытанні перавозак грузаў чыгуначным транспартам. Беларускі бок праінфармаваў турэцкіх калег аб перавозках грузаў поездам камбінаванага транспарту "Вікінг" і адзначыў, што з падключэннем турэцкага боку да гэтага праекта аб'ём грузапатоку з Паўночнай Еўропы ў напрамку краін Міжземнага мора і Персідскага заліва значна ўзрасце. Турэцкі бок у сваю чаргу расказаў аб новых дасягненнях у сектары аўтамабільных грузавых перавозак па ўкараненню сістэмы лічбавых тахографаў, сістэме ліцэнзавання, сістэме кантролю вагі і габарытаў, у тым ліку тэхагляду транспартных сродкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі