Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Nov 2013

Беларусь і Турцыя падпісалі пагадненне аб міжбіржавым супрацоўніцтве

27 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя падпісалі пагадненне аб міжбіржавым супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Стамбуле.

Дакумент падпісаны ў час візіту 24-27 лістапада ў Стамбул дэлегацыі Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) на чале са старшынёй праўлення Аркадзем Салікавым. У мерапрыемствах, прадугледжаных праграмай візіту, прыняў удзел генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Ігар Белы. Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы ў Таварнай біржы Стамбула, у ходзе якіх абмяркоўваліся магчымасці ажыццяўлення экспартна-імпартных аперацый з выкарыстаннем інструментаў элактроннага і біржавога гандлю БУТБ. Па выніках перагавораў Аркадзя Салікава з яго турэцкім калегам Алі Капузам было падпісана пагадненне аб міжбіржавым супрацоўніцтве Беларусі і Турцыі, а таксама ўзгоднены мерапрыемствы, накіраваныя на актывізацыю ўзаемадзеяння БУТБ і Таварнай біржы г.Стамбула.

Адбыўся бізнес-форум, на якім беларускія прадстаўнікі сустрэліся з патэнцыяльнымі турэцкімі партнёрамі. Была прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці Беларускай універсальнай таварнай біржы ў сферы электроннага гандлю біржавымі і нябіржавымі таварамі і аб магчымасцях удзелу турэцкіх бізнесменаў у працэдуры дзяржаўных закупак на пляцоўках біржы, у тым ліку пры дапамозе электронных аўкцыёнаў.

Адным з вынікаў дыскусіі стала падпісанне пагаднення аб устанаўленні інфармацыйнага супрацоўніцтва, якое прадугледжвае абмен інфармацыяй аб сітуацыі на таварных рынках Беларусі і Турцыі. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя наведала кампанію Dosamet, якая з'яўляецца адным з буйных металатрэйдараў Турцыі. З кіраўніцтвам кампаніі была абмеркавана магчымасць адкрыцця беларускага біржавога склада ў Стамбуле. Асноўная мэта гэтага праекта - стварэнне цэнтра гандлю метала- і лесапрадукцыяй як на турэцкім рынку, так і на рынках сумежных краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі